Страхаўшчыкі настойваюць, каб за “летнія” шыны кіроўцаў штрафавалі
Але адмаўляцца выплачваць страхоўкі ў выпадку здарэння не будуць. Еўрарадыё вырашыла праверыць, як ДАІшнікі выконваюць сваю пагрозу жорстка караць аўтаўладальнікаў за адсутнасць “зімовых” шын. Праўда, пагроза гэта тычылася толькі тых, хто на летніх шынах патрапіць у аварыю.
Начальнік рэспубліканскай ДПС Юры Літвін расказаў Еўрарадыё, што ўзровень гэтай жорсткасці будзе залежаць ад начальніка ДАІ.
Юры Літвін: “Усе разгляды спраў будуць індывідуальныя. У рэшце рэшт, пацікавімся ў кіроўцы, па якой прычыне ён не “пераабуўся”. Калі ўгледзім тут нейкае парушэнне правілаў дарожнага руху, пры якім эксплуатацыя транспартнага сродку была забаронена, то, безумоўна, таксама будзе улічвацца. У кіраўніка, які будзе разглядаць справу, ёсць паўнамоцтвы альбо аштрафаваць, альбо пазбавіць пасведчання кіроўцы. Летнія шыны, якія эксплуатуюцца зімой, таксама будуць улічвацца, калі іх наяўнасць прывяла да аварыі”.
Па словах начальніка ДПС, яны хочуць, каб змена шынаў стала абавязковай. Але пакуль не ведаюць, як замацаваць гэта заканадаўча.
Юры Літвін: “Ёсць пэўныя моманты, якія неабходна разглядаць. Напрыклад, захоўванне зімовых шын. Калі ў аднаго ёсць магчымасць захоўваць іх дзесьці на лецішчы, то ў другога такой магчымасці няма. А з сабой у багажніку яе вазіць не будзеш. Але мы выступаем за тое, каб гэта замацаваць заканадаўча”.
Калі ў ДАІшнікаў ёсць магчымасць пагрозай больш жорсткіх пакаранняў прымусіць кіроўцаў памяняць шыны, то страхаўшчыкі такой магчымасці ўплыву не маюць. Таму, незалежна ад таго, што стала прычынай здарэння, страхавыя выплаты яны ўсё адно будуць рабіць. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў дырэктар “Белстраху” Максім Камлюк.
Максім Камлюк: “Не будуць адмаўляць у выплатах. Хаця ў добраахвотных відах страхавання прадугледжана адмова ад выплаты страхоўкі пры няправільным эксплуатаванні транспартнага сродку”.
Да няправільнай эксплуатацыі, па яго словах, можна аднесці і незамененыя шыны. А тое, што такая замена стане абавязковай і заканадаўча замацаванай, для страхаўшчыкоў, кажа дырэктар “Белстраху”, працу не аблегчыць і лішніх выплат не пазбавіць.
Максім Камлюк: “Калі чалавек прыязджае на агляд, гэта можа быць і праз 10 дзён пасля аварыі -- не факт, што ў яго будуць стаяць тыя самыя шыны, што і падчас здарэння. Існуе шэраг тэхнічных момантаў і юрыдычных закавык. Таму я лічу, што малаверагодна прывесці магчымасць адмовы з гэтай нагоды ў выплаце ў адпаведнасць з заканадаўствам”.
Праўда, усе гэтыя размовы не тычацца ўладальнікаў аўтакаска. Па яго словах, ім страхоўку выплацяць у любым выпадку. Калі яны на такую выплату маюць права.
Дырэктар “Белстраху” прызнаўся Еўрарадыё, што ў страхаўшчыкоў ёсць прапанова, як паўплываць на аўтааматараў, прымусіць іх “пераабуваць” свае машыны і такім чынам зменшыць колькасць страхавых выплат.
Максім Камлюк: “Мы за тое, каб ДАІ адсочвала, і падчас эксплуатацыі транспартных сродкаў у зімовы час на “летніх” шынах штрафавалі за гэта. Правялі гэта праз Правілы дарожнага руху. Тады было б значна весялей”.
Па словах начальніка рэспубліканскай ДПС Юрыя Літвіна, менавіта летнія шыны спрыяюць аварыі, калі кіроўца не вытрымлівае бяспечную дыстанцыю. Пакараннем можа стаць штраф у памеры ад 350 тысяч да 1 мільёна 50 тысяч рублёў. А можа -- пазбаўленнем пасведчання кіроўцы на тэрмін ад паўгода да 2 гадоў. І наяўнасць “зімовых” шын можа моцна паўплываць на тое, што выбярэ начальнік ДАІ.