Студэнт Гомельскага ўніверсітэта падстрэліў з вінтоўкі 14-гадовага падлетка
Крымінальную справу за хуліганства пачалі праваахоўнікі на 18-гадовага жыхара Рагачова, які навучаецца ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францішка Скарыны.
Як піша газета "Свабоднае слова" са спасылкай на аператыўнікаў, студэнт страляў з пнеўматычнай вінтоўкі ў напрамку людзей. Ад гэтага пацярпеў 14-гадовы рагачовец. Хлопчык гуляў на стадыёне рагачоўскай гімназіі, калі ў калена яму трапіла куля.
Праваахоўнікі затрымалі стралка. Ён ужо прызнаўся ў зробленым.