Студэнты БДУ падалі петыцыю ў рэктарат, каб не ўводзілі платныя пераздачы
Студэнты галоўнай ВНУ Беларусі выказаліся супраць увядзення платных пераздач і адпрацовак. Пад петыцыяй, якую студэнты падалі ў рэктарат, падпісаліся 2,5 тысячы студэнтаў.
Рашэнне зрабіць платныя пераздачы адміністрацыя БДУ агучыла 2 лістапада.
Студэнты непакояцца, што такое рашэнне адміністрацыі моцна ўдарыць па іх кішэнях. Пра гэта распавядае адзін з ініцыятараў падачы петыцыі, студэнт гістарычнага факультэта Ілля:
"Ёсць небяспека, што будуць прыходзіць разнарадкі: адправіць, напрыклад, 5 чалавек на пераздачу, каб заплацілі".
Ініцыятары падачы петыцыі падкрэсліваюць, што яны за дыялог з адміністрацыяй. І ён мусіць быць у краіне, якая ўступіла ў Балонскі працэс, дадаюць студэнты. Пры гэтым афіцыйныя прафсаюзы ўніверсітэта нічога не зрабілі, калі стала вядома пра ўвядзенне аплаты за адпрацоўкі.