Створана ініцыятыўная група па вылучэнні палітвязня кандыдатам у прэзідэнты

Аб'яднаная грамадзянская партыя з пачатку года фармуе ініцыятыўную групу па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты на сёлетніх выбарах палітвязня Мікалая Статкевіча. Пра гэта ў аўторак на прэс-канферэнцыі паведаміў старшыня партыі Анатоль Лябедзька:

"Некалькі дзясяткаў віп-персонаў, вядомых, уплывовых людзей паказваюць сваім прыкладам, што трэба змагацца за свабоду, за свабодныя выбары... Гэта група салідарнасці з палітвязнямі, не толькі з Міколам Статкевічам".

Паводле слоў Лябедзькі, у ініцыятыўную групу ўвайшоў ён, а таксама прафесар Станіслаў Багданкевіч, Леў Марголін, Віктар Карняенка, Антаніна Кавалёва, рэжысёр Юрый Хашчавацкі, праваабаронца Гары Паганяйла, народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, група дэпутатаў Вярхоўнага Савета 13-га склікання. Лідар АГП лічыць, што дзеянні групы могуць дапамагчы вызваленню Статкевіча.

Нагадаем, Мікалай Статкевіч быў кандыдатам у прэзідэнты на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года. Яго арыштавалі ў дзень выбараў і ў 2011-м асудзілі на шэсць гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні ў арганізацыі масавых беспарадкаў. 58-гадовы палітык адбывае пакаранне ў магілёўскай турме.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі