Супраць прыхільнікаў Сяргея Ціханоўскага распачатая крымінальная справа
Міліцыянт, які атрымаў траўмы / Скрыншот з відэа
Пасля гродзенскага пікета ў падтрымку Святланы Ціханоўскай следчыя пачалі крымінальную справу за гвалт у дачыненьні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Па версіі МУС, 29 мая ў Гродне збілі супрацоўнікаў міліцыі Ленінскага РАУС з мэтай перашкодзіць іх законнай дзейнасці.
"На Савецкай плошчы былі затрыманыя асобы, у тым ліку раней судзімыя, якія неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці. Сярод затрыманых гомельскі блогер Сяргей Ціханоўскі", — паведамляе прэс-служба МУС.
Паведамляецца, што дваім міліцыянтам нанесены цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці. Яны шпіталізаваныя.
29 мая ў Гродне паміж удзельнікамі пікета ў падтрымку Святланы Ціханоўскай і міліцыянтамі сапраўды адбыўся канфлікт. Адзін з супрацоўнікаў органаў унутраных спраў апынуўся на зямлі, пасля гэтага пачаліся затрыманні. Усё гэта трапіла на відэа — можаце судзіць самі, ці была бойка і цялесныя пашкоджанні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.