Сямейныя выклікі: як дапамагчы хворым і самотным бацькам

Калі дзеці з'ехалі

Калі дзеці з'ехалі / pixabay.com

“Ён — мужчына, які перажыў інфаркт. Яго жонка — інвалід, перасоўваецца на мыліцах. Пажылая пара жыве ў Мінску, дзеці і ўнукі — за мяжой, прыехаць наведаць блізкіх магчымасці няма. Жанчыне трэба абследавацца: абысці шэраг дактароў у паліклініцы, з'ездзіць у бальніцу. Паралельна — праца па доме і догляд хворага мужа... Як жыць?”

Праблема, якую апісвае слухачка Еўрарадыё Алена, не новая і знаёмая многім беларусам. Але пасля выбараў 2020 года пытанне "Як падтрымаць пакінутых у адзіноце бацькоў?" закранула тысячы нашых сем'яў.

Семейные вызовы: как помочь больным и одиноким родителям
Скрыншот з сайта па пошуку працы

Як дамовіцца з сацработнікам і чым ён можа дапамагчы

Каб дамовіцца наконт падтрымкі, трэба звярнуцца ў аддзяленне сацыяльнай хатняй дапамогі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па месцы жыхарства. Ад імені Алены тэлефануем у адну з такіх арганізацый горада Мінска.

— Калі вашыя знаёмыя не ляжачыя, вам падыдуць паслугі сацыяльнага работніка, — ветліва адказвае працаўніца цэнтра. — Ён зможа схадзіць па прадукты, прывезці лекі, у залежнасці ад стану падапечных прыбрацца ў кватэры.

Пажылую пару, пра якую вы расказваеце, будуць разглядаць як сям'ю. Для пачатку звярніцеся ў сваю паліклініку або выклічце доктара на дом. Скажыце, што вам патрэбныя даведкі для Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання — што вам патрэбна дапамога. Калі даведкі будуць гатовыя, іх адправяць у Цэнтр. Калі ласка, прасіце доктара, каб ён абавязкова пазначыў у іх ваш гарадскі тэлефон або кантакт вашых блізкіх. У залежнасці ад функцыянальных класаў, якія прысвояць дактары, людзям будзе аказана наша дапамога [функцыянальны клас — гэта ступень выяўленасці абмежавання асноўных крытэрыяў жыццядзейнасці]. Калі, напрыклад, уборка не належыць, то ў выпадку неабходнасці за яе давядзецца заплаціць асобна па тарыфе 10 рублёў за адну гадзіну працы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі