Сяргей Гайдукевіч стаў чальцом Савета Рэспублікі

Сяргей Гайдукевіч стаў чальцом Савета Рэспублікі

Кіраўнік Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч абраны ў Савет Рэспублікі ад Мінскай вобласці. Выбары адбываліся на пасяджэнні дэпутатаў усіх узроўняў Міншчыны, якое прайшло 13 верасня ў Маладзечне.

У каментары Еўрарадыё Гайдукевіч распавёў, што ён выступіў перад дэпутатамі без паперкі, распавёў пра сябе. Пераважную большасць прысутных, па яго словах, склалі прадстаўнікі "Белай Русі" і Камуністычнай партыі.

 

Гайдукевіч: "Расказаў сваю біяграфію, расказаў пра сваё палітычнае бачанне. У зале сядзелі і з Камуністычнай партыі, і з "Белай Русі". Маіх ідэалагічных прыхільнікаў было не так багата..."

Еўрарадыё пацікавілася, якіх мэтаў хоча дасягнуць новаабраны сенатар. На гэта Гайдукевіч заявіў, што мае шмат планаў, але спярша яму трэба спыніцца і агледзецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі