Сяргея Ціханоўскага і іншых затрыманых перавезлі з Гродна ў Мінск
Аўтара Youtube-канала "Страна для жизни" Сяргея Ціханоўскага і іншых людзей, затрыманых у Гродне 29 траўня, перавезлі ў Мінск. Пра гэта са спасылкай на жонку Сяргея Святлану Ціханоўскую піша "Вясна".
Супраць затрыманых распачатая крымінальная справа па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса — за гвалт у дачыненні супрацоўнікаў міліцыі. Максімальная санкцыя па ёй — 6 гадоў пазбаўлення волі.
Затрыманыя ў Гродне знаходзяцца ў мінскім ізалятары часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.