Сыну пісьменніка Антонава прысудзілі 1,5 года калоніі

Калонія, ілюстрацыйнае фота

Калонія, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

1 год і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму прысудзілі Арцёму Антонаву — сыну пісьменніка Сяргея Антонава, аўтара кніг з серыі "Метро 2033". Хлопца прызналі вінаватым у "абразе Лукашэнкі", пішуць праваабаронцы з Mayday.

Прысуд Арцёму вынес 19 красавіка суддзя Быхаўскага раёна Уладзімір Жолудзеў. Падрабязнасцяў справы няма.

Як распавядала Еўрарадыё, Арцёма Антонава затрымалі ў сярэдзіне снежня 2023 года ў Быхаве. Спачатку на яго пачалі адміністрацыйную справу, правялі дома ператрус і канфіскавалі тэхніку. Пасля гэтага Арцёма абвінавацілі ў "абразе Лукашэнкі". Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Перад гэтым сілавікі пачалі пераслед ягонага бацькі — Сяргея Антонава. Пад пагрозай крымінальнай справы за супрацоўніцтва з сайтамі 6TV і "Магілёў медыя" ён быў вымушаны пакінуць Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі