Сёлета ў Беларусь прывязуць 20 дзяўчат з Зімбабвэ, у 2025-м — сотні

Бацькі маладых людзей хвалююцца, што іх адпраўляюць у РБ (ілюстрацыйнае фота)

Бацькі маладых людзей хвалююцца, што іх адпраўляюць у РБ (ілюстрацыйнае фота) / Reuters

У Беларусі будзе вучыцца моладзь з Зімбабвэ. Пра гэтую дамоўленасць распавяла першая намесніца старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч. Паводле яе слоў, ужо ў верасні сёлета ў РБ прыедуць першыя 20 дзяўчат. Яны будуць навучацца ў медыцынскім каледжы.

Плануецца, што ў 2025 годзе ў Мінск прыедуць ужо да 500 маладых людзей, якія будуць асвойваць "самыя розныя прафесіі", а пасля атрымаюць магчымасць прайсці практыку на беларускіх прадпрыемствах.

БЕЛТА адзначае, што бацькі гэтых маладых людзей хвалююцца, бо з Зімбабвэ звычайна адпраўлялі вучыцца хлопцаў і дзяўчат у краіны ЕС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі