Сёння Лукашэнка правядзе вялікую нараду, прысвечаную эканоміцы

Мяркуецца, што на нарадзе будзе заслухана справаздача ўраду аб працы эканомікі ў бягучым годзе і разгледжаны асноўныя прагнозныя дакументы на 2015 год, паведамляе БелаПАН. Пра тое, што сёння можа прайсці згаданая нарада, інфармаваў і тэлеканал АНТ.

Нагадаем, напярэдадні адбылася сустрэча прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, а таксама кіраўніцтва міністэрстваў эканомікі і фінансаў, Нацбанка з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў. Мясніковіч заявіў, што прафіцыт бюджэта наступнага года найперш скарыстаюць на выплату знешняга дзяржаўнага доўгу. Дарэчы, толькі на экспарце сельгаспрадукцыі Беларусь плануе зарабіць у 2015 годзе 7 мільярдаў долараў. Мясніковіч паабяцаў, што заработная плата работнікаў бюджэтнай сферы ў Беларусі ў 2015 годзе будзе расці хутчэй тэмпаў інфляцыі.

Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова ўчора гаварыла пра інфляцыю, курс долара і стаўку рэфінансавання ў наступным годзе.

Фота — Коммерсант

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі