Сёння на БТ пакажуць прапагандысцкі фільм “Белы легіён чорных душ”

Сёння на БТ пакажуць прапагандысцкі фільм “Белы легіён чорных душ”

У сераду, 12 красавіка, на тэлеканале “Беларусь 1” пасля праграмы “Панарама” пакажуць “журналісцкае расследаванне” пад назвай “Белы легіён чорных душ”. З анонсу вынікае, што па “справе патрыётаў” агучваюць “новыя факты”. Нарэшце дадуць слова “фраў А.”, якая напісала ліст Лукашэнку пра падрыхтоўку ў Мінску правакацыі на Дзень Волі. Адзін з затрыманых расказвае пра спробу “вырабляць выбуховыя рэчывы на заводзе”.

Як вядома, у аўторак з публікацыі ў газеце “СБ. Беларусь сегодня” стала вядома, што 20 раней затрыманым па справе “Белага легіёна” выставілі абвінавачанне па артыкуле 287 КК — “Стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання”. Адбылося гэта ўпершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі