Сёння пройдзе жаночая эстафета біятланістак
У нямецкім Рупольдынгу стартуе пяты этап Кубка свету па біятлоне.
У сераду, 14 студзеня, у Рупольдынгу (Нямеччына) стартуе пяты этап Кубка свету па біятлоне. Ён пачнецца з жаночай эстафеты. Зборная Беларусі ў складзе Надзеі Скардзіны, Ірыны Крыўко, Надзеі Пісаравай і Дар'і Домрачавай выйдзе на старт пад другім нумарам. Пачатак у 16.25 паводле беларускага часу. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 2".
Нагадаем, на мінулым тыдні ў эстафеце ў нямецкім Оберхофе на чацвёртым этапе Кубка свету беларускі занялі трэцяе месца, дзякуючы неверагоднаму рыўку Домрачавай на фінішы (гл. відэа).
Фота: ria.ru