Тэлевядучы Вадзім Гігін стаў дэканам факультэта філасофіі БДУ

Тэлевядучы Вадзім Гігін стаў дэканам факультэта філасофіі БДУ

Тэлевядучы і публіцыст Вадзім Гігін стаў дэканам факультэта філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адпаведны загад выдаў рэктар БДУ Сяргей Абламейка.

Гігін з'яўляецца не толькі вядучым ток-шоў "Справа прынцыпу" на тэлеканале АНТ, але і галоўным рэдактарам часопіса "Беларуская думка". Ён — кандыдат гістарычных навук. Як адзначае sputnik.by, 38-гадовы Вадзім Гігін — адзін з самых маладых дэканаў у беларускіх універсітэтах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі