Трамп адмаўляе абвінавачанні ў сексуальных дамаганнях
Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп назваў заявы некалькіх жанчын, якія абвінавацілі яго ў сэксуальных дамаганнях, “адкрытай хлуснёй”. Таксама ён паабяцаў неўзабаве прадставіць сведчанні, якія даказваюць беспадстаўнасць абвінавачанняў на яго адрас.
Трамп лічыць, што такія абвінавачанні — гэта атака з боку СМІ, якая з’яўляецца часткай перадвыбарчай кампаніі Хілары Клінтан, яго канкурэнткі ў барацьбе за прэзідэнцкую пасаду.
Раней у амерыканскай прэсе ўсплыло некалькі гісторыяў жанчын, якія распавядалі пра непрыстойныя паводзіны кандыдата-мільярдэра. А на мінулым тыдні было апублікаванае відэі, у якім Трамп распавядае пра сваё стаўленне да жанчын, заклікае хапаць іх за інтымныя месцы і кажа, што “калі ты зорка, табе ўсё можна”.
Сам кандыдат у прэзідэнты заяўляе, што гэта “звычайная мужчынская балбатня ў распранальні”, а ў жыцці ён нічога падобнага сабе не дазваляў, перадае ВВС.