Трамп спытаў у Пуціна пра хакераў, той усё адмаўляў

Трамп спытаў у Пуціна пра хакераў, той усё адмаўляў

Дональд Трамп некалькі разоў спытаў ва Уладзіміра Пуціна пра хакераў і іх магчымае ўмяшальніцтва ў амерыканскія выбары. Аднак расійскі прэзідэнт усё адмаўляў. Пра гэта распавёў прысутны на сустрэчы ў Гамбургу дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан. Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў сказаў, што Трамп прымае заявы Пуціна. Паводле яго слоў, амерыканскі прэзідэнт адзначыў на сустрэчы, што кампанія ў СМІ пра расійскае ўмяшальніцтва ў прэзідэнцкія выбары ў ЗША “набывае дастаткова дзіўны характар”, пры гэтым факты не агучваюцца, інфармуе "Бі-Бі-Сі".

Падчас першай сустрэчы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна абмяркоўвалася сітуацыя ў Сірыі (гаворка ішла пра аб’яўленне там перамір’я з 9 ліпеня), ва Украіне, на Карэйскім паўвостраве. Гаворка ішла пра барацьбу з тэрарызмам, пра кібербяспеку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі