Трамп вырваўся наперад у першыя гадзіны падліку галасоў у ЗША
У ЗША ідзе падлік галасоў на ўсеагульным галасаванні на прэзідэнцкіх выбарах. Як перадаюць замежныя інфармагенцтвы, у першыя гадзіны падліку лідзіруе прадстаўнік рэспубліканцаў Дональд Трамп.
Паведамляецца, што па стане на 4.30 беларускага часу больш за 11,8 млн галасоў атрымаў Трамп, а Хілары Клінтан — 10,8 млн галасоў.
Ключавым лічыцца штат Фларыда. Там падчас падліку галасоў Трамп і Клінтан некалькі разоў мяняліся месцамі. На 4.30 як перадае CNN, у Фларыдзе падлічана каля 91% галасоў. Першае месца ў Трампа, які мае 48,8% галасоў супраць 48,1% у Клінтан.
Нагадаем, што ў сацыялагічных апытаннях перад выбарамі Клінтан апярэджвала Трампа. Але за некалькі дзён да выбараў рэйтынгі абоіх асноўных кандыдатаў амаль зраўняліся.