Трамп за два дні зарабіў больш за $7 млн на продажы мерчу са сваім фота з турмы
Здымак ужо стаў мемам / SBS
Экс-прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сабраў больш за 7 мільёнаў долараў на продажы мерчу са сваім турэмным фота. Здымак, які ўжо стаў мемам, дапамагае палітыку знаходзіць дадатковыя грошы на сваю перадвыбарную кампанію.
Партрэт Трампа са змрочным позіркам друкуюць на кашулях, налепках, плакатах, цішотках і чым заўгодна.
Слоган на мерчы — “Ніколі не здавайцеся!”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.