Трамп забраў у Харыс і Клінтан доступ да сакрэтнай інфармацыі

Дональд Трамп / EPA
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адклікаў допускі да сакрэтнай інфармацыі ў сваіх супернікаў па выбарчых гонках, прадстаўнікоў дэмакратычнай партыі Камалы Харыс і Хілары Клінтан. Доступу пазбавіліся таксама шэраг былых высокапастаўленых чыноўнікаў, піша ВВС.
У лютым Трамп заявіў, што адклікае доступ да сакрэтнай інфармацыі свайго папярэдніка Джо Байдэна, а таксама ў "любога іншага члена" сям'і Байдэна.
"Я прыйшоў да высновы, што прадастаўленне наступным асобам доступу да сакрэтнай інфармацыі больш не адпавядае нацыянальным інтарэсам", – гаворыцца ў заяве Трампа.
Былыя прэзідэнты ЗША і вышэйшыя службовыя асобы службаў бяспекі звычайна захоўваюць свой допуск да сакрэтнай інфармацыі. Гэта лічыцца праявай ветлівасці.
Доступу таксама пазбавіліся экс-дзяржсакратар Энтані Блінкен і некаторыя палітыкі ад рэспубліканскай партыі, да якой належыць сам Трамп. Сярод іх, напрыклад, Ліз Чэйні, якая вядома крытыкай дзейнага прэзідэнта.
Джо Байден таксама тое-сёе забараняў Трампу. У 2021 годзе ён забараніў яму доступ да брыфінгаў разведкі, спаслаўшыся на "нестабільныя паводзіны" свайго пераможанага апанента.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.