Трамп заявіў, што не называў краіны трэцяга свету “смярдзючымі дзюрамі”

Трамп заявіў, што не называў краіны трэцяга свету “смярдзючымі дзюрамі”

Дональд Трамп заявіў, што не называў краіны трэцяга свету “смярдзючымі дзюрамі”. Раней гэтыя словы, якія на нарадзе ў Белым доме, нібыта, сказаў прэзідэнт ЗША ў адносінах Гаіці, Сальвадора і краін Афрыкі (“Навошта нам патрэбна, каб да нас прыязджалі ўсе гэтыя людзі са смярдзючых дзюр?”), трапілі ў апазіцыйныя яму СМІ (са спасылкай на неназваных удзельнікаў нарады). Выбухнуў скандал. У ААН меркаванае выказванне Трампа назвалі шакуючым, ганебным і расісцкім, інфармуе “Бі-Бі-Сі”.

У Twitter Дональд Трамп напісаў, што нічога падобнага падчас нарады, прысвечанай пошуку шляхоў легалізацыі некалькіх катэгорый імігрантаў, не гаварыў. Паводле яго слоў, ён выкарыстаў іншы даволі жорсткі выраз, але не той, пра які пішуць СМІ. Удакладняць, які менавіта, Трамп не стаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі