Трэцяя пласцінка v_e_g_e_t_a_b_l_e_s_ выйдзе на пачатку лета

Мінскі інды-гурт v_e_g_e_t_a_b_l_e_s_ рыхтуе да выхаду трэці паўнафарматны альбом.

“Там будуць крутыя песні. І хацелася б, каб было больш песень з вакалам, і так, напэўна, і атрымаецца, — раскрывае сакрэты будучага рэліза ўдзельнік гурта Зміцер Чарняўскі.Так цікавей, людзі чамусьці звяртаюць больш увагі на кампазіцыі з вакалам”.

Па словах Дзімы, пласцінка будзе вытрыманая ў духу  v_e_g_e_t_a_b_l_e_s_, але загучыць больш якасна: маўляў, досвед робіць сваю справу. У яе ўвойдзе больш за 10 кампазіцый.

Нагадаем, пераможцы ў намінацыі “Лепшае відэа” за кліп “Baloo” па выніках мінулагодняй музычнай прэміі Еўрарадыё “Даём рады” — v_e_g_e_t_a_b_l_e_s_ — маюць у сваё дыскаграфіі дзве пласцінкі: "The Day Before Today" і “Добрый слон, будь здоров и живи долго”. Абедзве датуюцца 2012 годам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі