Трэцюю галіну мінскага метро плануюць запусціць да 7 лістапада
Трэцюю галіну мінскага метро плануюць запусціць да 7 лістапада, паведамляе тэлеканал "Беларусь 1". Першымі адкрыюць станцыі "Кавальская Слабада", "Вакзальная", "Плошча Францішка Багушэвіча" і "Юбілейная плошча". Працягласцяь "Зялёналужскай лініі" складае больш за 7 км, яна злучыць поўнач і поўдзень сталіцы з яе цэнтрам. Паводле планаў на трэцяй галіне мусіць быць 14 станцый метро.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.