TUT.by: галоўны архітэктар Мінска пакінула сваю пасаду
Галоўны архітэктар Мінска Вольга Радчанка пакінула сваю пасаду, паведамляе TUT.by са спасылкай на свае крыніцы. Яна не папрацавала і года, звольнілася з 20 кастрычніка "па пагадненні бакоў". Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ініцыятыва напісання заявы была не яе.
Нельга выключыць, што на адстаўку галоўнага архітэктара паўплывалі змены ў кіраўніцтве Мінгарвыканкама — у верасні з'явіўся новы старшыня — Уладзімір Кухараў. Яшчэ раней, у ліпені, першым намеснікам старшыні стаў Дзмітрый Мікулёнак, былы міністр архітэктуры і будаўніцтва. Ён якраз курыруе гэтыя пытанні.
Эксперты кажуць, што пасада галоўнага архітэктара сталіцы не супастаўная па ўзроўні прыбытку і адказнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.