Twitter зменіць лагатып і назву

Мінулай восенню ўладальнікам Twitter зрабіўся бізнесовец Ілан Маск / pixabay.com
Мінулай восенню ўладальнікам Twitter зрабіўся бізнесовец Ілан Маск / pixabay.com

Бізнесовец і ўладальнік Twitter Ілан Маск пацвердзіў, што мае намер змяніць назву і лагатып сацсеткі. Пра будучы рэбрэндынг расказаў акаўнт T(w)itter Daily News. Гаварылася, што Twitter будзе афіцыйна перайменаваны ў X. Каментуючы гэты пост, Маск напісаў: "Гэта праўда". Аднак дэталяў ён не прывёў.

Нагадаем, у красавіку стала вядома, што Twitter быў паглынуты кампаніяй X Corp. і пераехаў у Неваду. Уладальнікам абедзвюх кампаній з'яўляецца Ілан Маск. Таксама адзначым, што ў сусветнай прэсе цяпер актыўна абмяркоўваюць раптоўнае звальненне з Twitter кіраўніка аддзела даверу і бяспекі Элы Ірвін. Пасля таго, як Маск купіў кампанію, Ірвін пастаянна крытыкавалі за слабую абарону ад шкоднага кантэнту. Аднак Reuters нагадвае, што пасля прыходу ў Twitter Маск звольніў тысячы супрацоўнікаў, у тым ліку тых, хто працаваў над прадухіленнем з'яўлення шкоднага і незаконнага кантэнту. У выніку апошнім часам платформа сутыкнулася з сур'ёзнымі праблемамі, "з усіх сіл спрабавала ўтрымаць рэкламадаўцаў, а брэнды асцерагаліся з'яўляцца побач з неадпаведным кантэнтам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі