У 2 раёнах Мінска рэкамендуюць абмежаваць выкарыстанне вады для пітных патрэб
Санэпідслужба Мінска рэкамендуе часова абмежаваць выкарыстанне вады для пітных патрэб у Савецкім і Першамайскім раёнах сталіцы. У чацвер там будаўнічая арганізацыя пашкодзіла трубаправод. З-за аварыі ўзніклі праблемы з вадой, таму на вуліцах з'явіліся цыстэрны.
Санэпідслужба паведамляе, што яе спецыялісты на раніцу 2 кастрычніка зафіксавалі адхіленні ад патрабаванняў санітарна-гігіенічных нарматываў "па паказчыках мутнасці і ўтрымання жалеза". Абмежаванне выкарыстання вады рэкамендуецца "да стабілізацыі сітуацыі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.