У Абхазіі затрымлівалі 8 жыхароў Кобрына, іх чакае дэпартацыя
Беларусы прыехалі ў непрызнаную рэспубліку некалькі тыдняў таму.
Як паведамляе "Беларускі партызан", усе яны — пратэстанты. Яны збіраліся сумясціць адпачынак з карыснай справай, а менавіта — збіраліся прыбраць вялікі парк на ўскраіне Сухумі. На гэтым тыдні грамадзяне Беларусі ўжо мусілі вярнуцца на радзіму, аднак у дваіх з іх злодзеі скралі ўсе дакументы — пашпарты, тэхпашпарт на аўтамабіль. Выехаць без дакументаў з Абхазіі ў Расію яны фактычна не могуць.
Беларусы не здолелі датэлефанавацца да аддзялення беларускай амбасады ў Расіі ў Растове-на-Доне, таму пайшлі на прыём да прэзідэнта Абхазіі. Аднак калі ён даведаўся, што турысты з'яўляюцца пратэстантамі, загадаў за два дні з'ехаць з тэрыторыі Абхазіі. Пасля іх затрымалі міліцыянты, а калі адпусцілі, не аддалі пашпарты (тым, у каго яны былі). Верагодна, сёння жыхароў Кобрына чакае дэпартацыя.
Нагадаем, Беларусь дагэтуль не прызнала незалежнасць Абхазіі.
Фота — turoved.ru