У Альшанах байкер збіў 6-гадовае дзіця і знік з месца здарэння
Невядомы байкер збіў у вёсцы Альшаны Столінскага раёна 6-гадовае дзіця і знік з месца здарэння. Гэта адбылося каля 22.25 на вуліцы Маладзёжнай населенага пункта: дзіця раптам выскачыла на дарогу і трапіла пад колы матацыкла, перадае прэс-служба Брэсцкай абласной ДАІ.
У пацярпелага адкрытая чэрапна-мазгавая траўма, удар галаўнога мозгу, пералом цемянной косткі і ўдараная рана цемянной вобласці. Дзіця шпіталізаванае ў Столінскую раённую лякарню.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Міліцыя шукае зніклага байкера.