У аркестра “Смена” выйшаў дэбютны альбом (слухаць)

Аркестр дыхальнай перспектывы “Смена” размясціў у сеціве дэбютны альбом “Весна”. Лідар каманды Яўген Палавінскі лічыць запіс “магчыма, занадта заўчасным” і параўноўвае з “цыркавым акунаннем галавой у апілкі”. Але, кажа, што музыкі ў выніку атрымалі каласальны досвед.

““Весна” ён называецца не толькі з пункту гледжання матэрыялу ўнутры альбома, але і нейкага агульнага стану гурта, настрою ў гурце, — распавядае Палавінскі пра пласцінку. — Таму што адраджаецца духавая культура, што вельмі цудоўна, і ўсе ўсміхаюцца, калі граюць. Адпаведна, па-іншаму альбом і не мог называцца. Тэмп і характар пласцінкі ды і ўвогуле настрой калектыву задала песня “Весна””.

У сваіх каранях аркестр “Смена” мае культуру савецкага духавога аркестра, якія гралі ў парках па выхадных.

Прэзентацыя дэбютніка аркестра “Смена” адбудзецца 19 снежня ў клубе “Графіці”.

Фота з сацыяльных сетак

Трамбаніст "Серебряной свадьбы" стварыў уласны аркестр

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі