У Аршанскім раёне дзіця выпала з акна другога паверха — дзяўчынка ў бальніцы

Дзяўчынка выпала з другога паверха / @skgovby​
Дзяўчынка выпала з другога паверха / @skgovby​

Дзіця выпала з акна другога паверха ў аграгарадку Бабінічы Аршанскага раёна, расказалі ў прэс-службе Следчага камітэта. Дзяўчынка ўпала на газон і асфальтаваны тратуар. Атрымала траўмы, цяпер яна ў шпіталі.

Надзвычайнае здарэнне адбылося напярэдадні днём. Мама з 4-гадовай дачкой былі ў гасцях у бабулі. Падчас дзённага сну абедзве заснулі, але дзіця прачнуўся раней, падышло да адчыненага акна і абапёрлася на маскітную сетку.

"Мама не паспела прадухіліць падзенне дачкі", — расказалі ў СК.

З надыходам гарачага надвор'я такія трагедыі адбываюцца рэгулярна. Літаральна на мінулым тыдні СК паведамляў пра падобнае надзвычайнаае здарэнне ў Пінску. Там, 8-гадовы хлопчык таксама абапёрся на маскітную сетку і выпаў з акна кватэры на 7-м паверсе. Ён загінуў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі