У Асіповіцкім раёне на пажары загінуў пенсіянер
У Асіповіцкім раёне на пажары загінуў пенсіянер. Як перадае Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС, здарэнне адбылося ў ноч на нядзелю ў вёсцы Лазовае. На момант прыбыцця пажарных з гаспадарчага збудавання ля дома ішоў дым.
Гаспадыня была на вуліцы. Яна паведаміла, што ў задымленым памяшканні можа знаходзіцца яе брат, 62-гадовы пенсіянер. Выратавальнікі знайшлі яго, але мужчына ўжо быў не жывы.
У вынікі пажару ў гаспадарчым збудаванні часткова знішчаны дах, пашкоджаныя сцены і маёмасць. Мяркуецца, што прычынай узгарання магла стаць неасцярожнасць загінулага пры курэнні. Праверку па факце інцыдэнту ладзіць Следчы камітэт.