У аўторак у цэнтры Мінска і на МКАД абмяжуюць рух транспарту
Прычына — саміт кіраўнікоў Беларусі, Казахстана, Расіі, Украіны і ЕС, які 26 жніўня пройдзе ў беларускай сталіцы.
Замежныя госці будуць прылятаць у Беларусь у першай палове дня.
Як інфармуе БЕЛТА, з 10.30 рух транспарту часова абмяжуюць для ўсіх відаў транспарту на праспектах Незалежнасці і Пераможцаў, а таксама на МКАД. Адбывацца гэта будзе падчас праезду "аўтакалон аўтамабіляў спецыяльнага прызначэння". Пасля іх праходжання рух будзе аднаўляцца.
Сталічная ДАІ рэкамендуе кіроўцам і пасажырам грамадскага транспарту ўлічваць гэтую інфармацыю пры планаванні маршруту і просіць з разуменнем ставіцца да часовага абмежавання.