У аварыі пад Бабруйскам загінулі 2 чалавекі. Фота з месца трагедыі
У аварыі пад Бабруйскам загінулі 2 чалавекі. На трасе Мінск — Мазыр каля вёскі Калінаўка ўвечары 8 студзеня адбылося лабавое сутыкненне аўтамабіляў Volkswagen Passat і Skoda Octavia. У выніку загінулі 58-гадовы кіроўца і 61-гадовая пасажырка Volkswagen, абодва жыхары Асіповічаў. Шпіталізаваныя яшчэ дзве пасажыркі з гэтага аўтамабіля: 33-гадовая жанчына і 2-гадовая дзяўчынка. У іх траўмы рознай ступені цяжкасці. Яшчэ адна пасажырка, 29-гадовая жанчына, самастойна выйшла з салона пасля аварыі, інфармуе прэс-служба МНС.
У аўтамабілі Skoda былі заблакаваныя 25-гадовы кіроўца і 28-гадовы пасажыр, абодва — жыхары Рэчыцкага раёна. Іх вызвалілі ратавальнікі і перадалі медыкам. У мужчын траўмы рознай ступені цяжкасці.
Абставіны здарэння высвятляе бабруйская міліцыя.
Фота: МНС