У Бабруйску муж выкінуў 25-гадовую жонку з акна

У Бабруйску муж выкінуў 25-гадовую жонку з акна

У Бабруйску муж выкінуў 25-гадовую жонку з акна кватэры на другім паверсе. Яна атрымала шматлікія траўмы, знаходзіцца ў бальніцы і з-за кепскага самаадчування не можа пакуль даваць паказанні, паведамляе партал tut.by.

Па словах афіцыйнай прадстаўніцы УСК па Магіілёўскай вобласці Аксаны Салянюк, пацярпелую заўважылі мінакі, якія выклікалі хуткую дапамогу. Сама жанчына не змагла патлумачыць, як апынулася на зямлі пад балконам кватэры, якую здымае разам з 27-гадовым мужам. Яна не выключае, што ён яе збіў і выштурхнуў з акна, а прычынай стала беспадстаўная рэўнасць. Дарэчы, мужчыну затрымалі, сваю віну ён не прызнае.

“Наша ніва” дадае, што ў адносінах затрыманага распачалі крымінальную справу за наўмыснае нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Яму пагражае да 8 гадоў зняволення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі