У баі з ХАМАС загінула 25-гадовая ўраджэнка Беларусі
Алена Астапенка
У баі з ХАМАС загінула 25-гадовая ўраджэнка Беларусі Алена Астапенка, якая працавала ў паліцыі. 7 кастрычніка яна патрулявала вуліцы, піша тг-канал "Осторожно, новости".
Вядома, што Астапенка пераехала ў Ізраіль з Беларусі (з Рэчыцы) ў 2000-м разам з маці і сястрой. Яна скончыла школу, адслужыла тэрміновую службу ў войску. Апошнім часам Алена Астапенка жыла на поўдні Ізраіля — у Нецівоце.
У першы дзень нападу ХАМАС Астапенка патрулявала ўчастак у горадзе Афакім. Разам з іншымі паліцэйскімі і вайскоўцамі яна ўступіла ў бой з тэрарыстамі і была забітая. Яе пахавалі ўчора ўначы.
У спісе загінулых паліцэйскіх пазначана, што Алена Астапенка была сяржантам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.