У Баранавічах 8 чалавек будуць судзіць па артыкуле аб грубым парушэнні парадку
Суд пройдзе 27 чэрвеня
27 чэрвеня ў Баранавічах адбудзецца суд у дачыненні да васьмі гараджанам, якіх абвінавачваюць у грубым парушэнні парадку (частка 1 артыкула 342 КК), паведамляе "Вясна".
У раскладзе пазначаны імёны Мікалая Лосіка, Ірыны Чабатар, Анастасіі Грэчышкінай, Уладзіміра Даўгуця, Паўла Містейкі, Чэслава Гвяздоўскага, Дзмітрыя Руткевіча, Мікалая Дударэвіча.
Па інфармацыі праваабаронцаў, Лосік быў затрыманы ў снежні 2023 года. Гвяздоўскі працуе вядучым мерапрыемстваў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.