У баранавіцкай лякарні апарат МРТ не працаваў сем месяцаў

Апарат МРТ у Баранавічах

Апарат МРТ у Баранавічах / nashkraj.by

У баранавіцкай гарадской лякарні №1 пасля рамонту запрацаваў апарат магнітна-рэзананснай тамаграфіі (МРТ). Мясцовая дзяржаўная раённая газета "Наш край" прызналася, што апарат не працаваў ад пачатку траўня.

"Цяпер ён адноўлены і, паводле інфармацыі намесніка галоўнага лекара па тэхніцы цэнтральнай паліклінікі Васіля Гаркавага, медыкі пачалі прымаць пацыентаў для абследавання на МРТ", — піша выданне.

Дарэчы, гэта не першы такі выпадак у Беларусі. Як распавядала Еўрарадыё, прынамсі паўгода не працаваў апарат МРТ у маладзечанскай бальніцы. Тады выявілася, што ў Беларусі ёсць праблема з камплектуючымі для такіх апаратаў кампаніі Siemens. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі