У Барысаве гарэла самаходная артылерыйская ўстаноўка
Ратавальнікі і экспанат / vk.com/typical_barysau
У Барысаве на алеі вайсковай тэхнікі гарэла самаходная артылерыйская ўстаноўка. Здарэнне адбылося 20 чэрвеня і трапіла на відэа (на ім відавочца памылкова кажа, што гарыць "танк"). Узгаранне ліквідавалі ратавальнікі.
Самаходку часоў Другой сусветнай вайны ўсталявалі ў Барысаве каля пяці гадоў таму.
Што стала прычынай пажару, пакуль невядома. Ратавальнікі пра здарэнне не паведамлялі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.