У Барысаве ў шматкватэрным жылым доме ўзарваліся газавыя балоны

Ратавальнікі ў Барысаве

Ратавальнікі ў Барысаве / ctv.by

25 студзеня пасля 18-й гадзіны ў Барысаве па вуліцы Нармадыя-Нёман на трэцім паверсе пяціпавярховага жылога дома ўзарваліся два газавыя балоны (аб'ём кожнага — 520 мл), паведамляюць ратавальнікі. У момант здарэння ў кватэры знаходзілася сям'я з трох чалавек. Пацярпелых няма.

Балоны былі ў шафцы над уключанай газавай плітой. У выніку адбылася ўспышка газапаветранай сумесі з наступным гарэннем. Выбуховай хваляй у пакоі выбіла два акна, у кухні знішчаная нацяжная столь, пашкоджаны панэлі ПВХ у калідоры.

Ратавальнікі паведамляюць, што "візуальна апорныя канструкцыі дома не пашкоджаныя, сумежныя кватэры не пацярпелі". Прычына выбуху балонаў высвятляецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі