У БДТУ недабор на бюджэт адразу на пяць спецыяльнасцяў
Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт / facebook.com/belstu.official
Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт абвясціў дадатковы набор абітурыентаў на бюджэт на пяць спецыяльнасцяў, піша БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ВНУ.
Так, на спецыяльнасці "Тэхналогія шкла, керамікі і звязвальных матэрыялаў" пасля падачы дакументаў незанятымі засталіся 24 месцы, на спецыяльнасці "Электрахімічныя вытворчасці" — 12 месцаў з 30 месцаў, на спецыяльнасці "Вытворчасць матэрыялаў і прылад электронікі" — 16 месцаў, "Прамысловыя і камунальныя сістэмы водападрыхтоўкі і водаачысткі" 14 месцаў з 20 і "Прынттэхналогіі" — 12 месцаў з 35. Прахадныя балы на некаторыя гэтыя спецыяльнасці, паводле звестак рэсурсу postuplenie.by, былі ў раёне 132-166 (з 400 магчымых).
У ВНУ нагадалі, што абітурыенты, якія хочуць вучыцца на гэтых спецыяльнасцях, павінны падаць тры сертыфікаты ЦЭ (ЦТ) па хіміі, матэматыцы і беларускай (рускай) мове.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.