У БДУ новая хваля незапланаваных праверак, на гэты раз ва аўдыторыях

Правяраючых адпраўляюць у аўдыторыі (ілюстрацыйнае фота)

Правяраючых адпраўляюць у аўдыторыі (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

У БДУ новая хваля незапланаваных праверак, на гэты раз ва аўдыторыях. Пра гэта стала вядома экс-дацэнтцы БДУ, спецыялістцы па міжнароднай палітыцы Розе Турарбекавай. У жывым эфіры Еўрарадыё яна адзначыла, што нічога падобнага дагэтуль не было, бо звычайна праверкі мелі "бюракратычны характар", калі праглядалася дакументацыя.

"Цяпер жа прыходзяць ва аўдыторыю правяраць, што ты там даеш студэнтам. Падобнага я не памятаю", — кажа Тутарбекава. Увага звяртаецца не толькі на змест лекцый, але і на тое, ці спазняюцца выкладчык і студэнты.

"Не разумею, каго яны збіраюцца правяраць, — працягвае Роза Турарбекава. — Бо ўжо самых актыўных людзей звольнілі. Тым не менш гэтыя спісы зноў і зноў складаюцца".

Нядаўна стала вядома, што на факультэтах БДУ заснаваныя "камісіі па лаяльнасці рэжыму", якія вырашаюць, заключаць з супрацоўнікам кантракт ці не.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі