У Беларусь усё ж запрасілі назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ, але са спазненнем

Прапагандысцкае мерапрыемства ў Інстытуце гісторыі НАН, прысвечанае "выбарам" / t.me/iinanb/
У Беларусь на выбары ўсё ж запрасілі назіральнікаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ. Пра гэта ў пятніцу паведаміла прэс-служба Міністэрства замежных спраў. Запрашэнне, відаць, было адпраўлена на працягу апошняга тыдня, бо яшчэ 9 студзеня ў БДІПЧ казалі, што іх у РБ не запрашалі і яны не будуць назіраць за выбарамі. Таму невядома, ці яны прыедуць.
Восенню 2020-га АБСЕ рэкамендавала адмяніць агучаныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і прызначыць новыя. Аляксандр Лукашэнка летась нечакана дапусціў, што ў 2020-м фальсіфікацыі сапраўды былі, але вінаватыя ў іх... "губернатары" (старшыні аблвыканкамаў).
Рэжым Лукашэнкі, яго прапаганда традыцыйна заяўляла, што "няма патрэбы ні ў якіх знешніх ацэнках" выбараў. Нібыта, яны "прадказальныя", а галоўнае — "воля беларускага народа".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.