У Беларусі 23 снежня чакаецца мокры снег, па поўначы — парывісты вецер

У Беларусі 23 снежня чакаецца мокры снег, па поўначы — парывісты вецер

23 снежня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надворе. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Ноччу будзе пераважна без ападкаў. А вось зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі прагназуецца снег, мокры снег. У некаторых раёнах будуць слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Па прагнозах сіноптыкаў, вецер у пятніцу будзе паўднёва-заходні, заходні 4-9 метраў за секунду. Па поўначы ўдзень чакаецца парывісты вецер ​​да 12 метраў за секунду.

Слупок тэрмометра ўначы будзе паказваць ад нуля да шасці градусаў марозу. Удзень чакаецца -2...+3 градусы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі