У Беларусі курыць амаль 30% насельніцтва
У Беларусі курыць амаль 30% насельніцтва, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. З 2001 года колькасць спажыўцоў тытуню ў нашай краіне знізілася на 12%. Тым не менш, медыкі лічаць, што праблема курэння застаецца актуальнай.
Ведамства спасылаецца на дадзеныя Сусветнай арганізацыі здароўя, паводле якіх курэнне прыводзіць да смерці кожнага дзясятага дарослага чалавека ў свеце. Медыкі сцвярджаюць, што курыльшчыкі страчваюць каля 18 гадоў патэнцыйнага жыцця.
21 лістапада праводзіцца Сусветны дзень некурэння. Яго ініцыяваў Міжнародны саюз па барацьбе з ракам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.