У Беларусі масава затрымліваюць за каментары пра загінулага міліцыянта

У Беларусі масава затрымліваюць за каментары пра загінулага міліцыянта

У Беларусі пачалася новая хваля затрыманняў за каментары ў інтэрнэце. У праўладных тэлеграм-каналах з'явіліся "пакаяльныя відэа" з пяццю мужчынамі, якіх вінавацяць у абразе загінулага сілавіка.

Затрыманыя мужчыны кажуць у роліку, што ў 2020 годзе ўдзельнічалі ў "несанкцыянаваных мітынгах", падпісваліся на "экстрэмісцкія" тэлеграм-каналы, рэгістраваліся ў чат-боце "Перамога". Таксама яны прызнаюцца, што пакідалі "негатыўныя каментары" на адрас міліцыянтаў, у тым ліку — пра загінулага супрацоўніка МУС, імя якога ў роліках не гучыць. 

Паведамляецца, што затрыманых вінавацяць паводле арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці). Па гэтым артыкуле пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Як распавядала Еўрарадыё, некалькі дзён таму стала вядома пра гібель аднаго з начальнікаў міліцыі Баранавічаў Аляксея Гецьмана. Ён вядомы як адзін з галоўных удзельнікаў рэпрэсій у горадзе пасля выбараў 2020 года. Паводле звестак СМІ, Гецьман зламаў шыю, калі нырнуў у ваду і стукнуўся галавой аб дно. Пасля траўмы ён нейкі час ляжаў паралізаваны, а пазней памёр.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі