У Беларусі пачасціліся выпадкі атручвання грыбамі: 15 пацярпелых

Як не прынесці з лесу атрутны грыб?

Як не прынесці з лесу атрутны грыб? / Euroradio

У Беларусі пачасціліся выпадкі атручвання грыбамі, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. У параўнанні з данымі за студзень-жнівень мінулага года, сёлета колькасць такіх выпадкаў павялічылася ў 1,6 разу. Зарэгістравана 13 выпадкаў атручванняў грыбамі: у Магілёўскай вобласці — 4, у Гомельскай — 2, у Віцебскай — 5, у Гродзенскай і Мінскай абласцях — па 1.

Агульная колькасць пацярпелых —15 чалавек. Сярод іх ёсць пяць дзяцей ва ўзросце ад 1 да 11 гадоў. Вядома, што ў Гродне тры чалавекі атруціліся сушанымі мухаморамі.

Мінаховы здароўя нагадвае, што ў атручвання грыбамі ёсць характэрныя прыкметы: захворванне звычайна пачынаецца раптоўна, праз 3-12 гадзін пасля ўжывання грыбоў, спачатку адчуваецца рэзкі боль у жываце, ваніты, панос, слабасць, галаўны боль, у далейшым могуць дадавацца курчы і галюцынацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі