У Беларусі рыхтуецца закон, які вызначыць, хто можа лічыцца валанцёрам

У Беларусі рыхтуецца закон, які вызначыць, хто можа лічыцца валанцёрам

У Беларусі рыхтуецца закон, які вызначыць, хто можа лічыцца валанцёрам, а хто не. Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі намесніца генсека праўладнага Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Раманія Зорына.

"Міграцыйны крызіс, сітуацыя па кавідзе — паказалі нам, што сапраўды прыйшоў час вярнуцца да размовы аб заканадаўчай аснове дзейнасці валанцёраў... Я ведаю, што ідзе вялікая праца, у тым ліку з прыцягненнем грамадскіх арганізацый…, — кажа яна. — Для нас важныя не толькі азначэнні, паняцці, але таксама важна, як на заканадаўчай аснове будзе матываваны валанцёр, як будзе падтрымлівацца, якія ў яго будуць правы, абавязкі, хто можа лічыцца валанцёрам, а хто, на жаль, не можа".

За апошні год Мінюст правёў маштабную "зачыстку" грамадзянскай супольнасці Беларусі. Былі ліквідаваныя некалькі соцень грамадскіх арганізацый самай рознай скіраванасці — праваабарончыя, адукацыйныя, экалагічныя і нават дзіцячыя хоспісы ды аб'яднанні пчалаводаў-аматараў. Цяпер узяліся за валанцёраў. Нядаўна з Беларусі эвакуявалі сям'ю валанцёраў, якая пасля пратэстаў 2020 года дапамагала затрыманым і іх родным на Акрэсціна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі