У Беларусі ў "чорны спіс" дадалі яшчэ тры дзясяткі кніг

У Беларусі чыноўнікі папаўняюць "чорны спіс" (ілюстрацыйнае фота)

У Беларусі чыноўнікі папаўняюць "чорны спіс" (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

У Беларусі ў "чорны спіс" дадалі яшчэ тры дзясяткі кніг. Такое рашэнне прыняла "Рэспубліканская камісія па правядзенні ацэнкі сімволікі, атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі". Яна знайшла ў змесце гэтых выданняў "наяўнасць інфармацыйных паведамленняў і матэрыялаў, распаўсюд якіх здольны нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам". Мінінфарм паведамляе, што распаўсюджваць гэтыя кнігі ў РБ забаронена, а парушальнікам пагражае адказнасцю.

У "чорны спіс", у якім ужо 65 выданняў, дадалі "ГУЛАГ" Эн Эплбаўм, "Калыханку" Чака Паланіка, "Маленькае жыццё" і "Да самага раю" Ханьі Янагіхары і дзясяткі іншых кніг. 

У лістападзе 2024-га Міністэрства інфармацыі паведаміла пра забарону для распаўсюду ў Беларусі 35 друкаваных выданняў. Прычына была агучана тая ж: "Усе гэтыя выданні здольныя нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам нашай краіны". Раней кіраўнік Мінінфарма Марат Маркаў заявіў, што з Расіі ў Беларусь хлынула "экстрэмісцкая літаратура".

У Беларусі ў "чорны спіс" дадалі яшчэ тры дзясяткі кніг
У Беларусі ў "чорны спіс" дадалі яшчэ тры дзясяткі кніг

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі