У Беларусі ў пятніцу пройдуць невялікія ападкі, магчымы слабы галалёд
У пятніцу, 30 снежня, у Беларусі пройдуць невялікія ападкі (пераважна на поўначы нашай краіны) — снег, мокры снег, у дзённыя гадзіны — з дажджом. Магчымы слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Прагназуецца заходні вецер, 5-10 метраў за секунду, на поўначы з парывамі да 14 метраў.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 2-8 градусаў марозу (у Мінску — ад мінус 2 да мінус 4), удзень будзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў (у сталіцы — ад 0 да мінус 2 градусаў), інфармуе БЕЛТА са спасылкай на сіноптыкаў.
У суботу і нядзелю, 31 снежня і 1 студзеня, у нашай краіне магчымыя толькі невялікія ападкі, чакаецца парывісты вецер. У начныя гадзіны прагназуецца ад мінус 5 да плюс 2 градусаў, у дзённыя гадзіны — ад 2 марозу да 4 цяпла. У панядзелак, 2 студзеня, мокры снег і дождж удзень пройдуць амаль па ўсёй Беларусі. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. У аўторак, 3 студзеня, пахаладае. На працягу сутак будзе да мінус 7 градусаў.