У Беларусі ўдзень 3 снежня чакаецца да 7 градусаў марозу
У суботу, 3 снежня, у нашай краіне чакаецца кароткачасовы снег і галалёдзіца. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы ў асобных раёнах, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег, магчымая слабая шэрань. Уначы і зранку месцамі будзе слабы туман. На асобных участках дарог — галалёдзіца.
Сіноптыкі абяцаюць удзень паўночна-заходні вецер 4-9 метраў за секунду, па захадзе — парывы да 12 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 3 да 9 градусаў марозу, пры праясненнях будзе -10...-13. Удзень па паўднёвым захадзе чакаецца нуль, а а па па паўночным усходзе слупок тэрмометра пакажа 7 градусаў марозу.