У Беларусі ўпершыню на відэа трапіла вавёрка-палятуха

У Беларусі ўпершыню на відэа трапіла вавёрка-палятуха

У Беларусі ўпершыню на відэа трапіла вавёрка-палятуха. "Пухнатую прыгажуньку" зафіксавала фотапастка, устаноўленая ў лясах на поўначы Беларусі — у Гарадоцкім раёне, інфармуе прэс-служба "Аховы птушак Бацькаўшчыны".

Беларускія навукоўцы і ахоўнікі прыроды не бачылі гэтага грызуна з 1996 года. Знайсці яго ўдалося ў 2017-м, а цяпер і зафіксаваць. Стаіць задача выявіць участкі, на якіх жыве начны звярок, каб іх узяў пад ахову лясгас.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі